Чыгунка — мой улюбёны сродак транспарту. Я люблю грукат колаў, цягнікі, іхны пах, рэйкі, сон на ваказле і ў вагонах… Люблю я і закінутыя галінкі, іржавыя рэйкі, цішыню навокал…
Галінка на Плянэрнай

Галінка на Плянэрнай

8 здымкаў

Чыгуначная галінка ад станцыі Менск-Усходні да Партызанскага праспэкту уздоўж вуліцы Плянэрнай. Дзеючая, але амаль не выкарыстоўваецца…

Галінка «Радыятарная-Гурскага»

Галінка «Радыятарная-Гурскага»

18 здымкаў

Галінка ад чыгуначнай станцыі «Радыятарная» да газанапаўняльнай станцыі па вуліцы Гурскага. Ходзіць цягнік з кірпічнага заводу і газанапаўняльнай станцыі (прыкладна 2 разы на дзень). Рэйкі ў нармалёвым стане: іржы амаль няма, толькі шпалы большасьцю адсутнічаюць.

Інстытут Культуры

Інстытут Культуры

16 здымкаў

Чыгуначная станцыя «Інстытут Культуры». Буйнейшая станцыя Менску, пасьля Чыгуначнага вакзалу. Мае шмат гарлавінаў і адгалінаваньняў. Зьвязаная нават з мэтро-дэпо.
Здымкі зробленыя 28 красавіка 2006 году.

© 2007 Slaver. All rights reserved. Powered by zenphoto. RSS

Rambler's Top100