Здымкі з майго роднага гораду — Менску. Сталіца Беларусі, адзін з самых старых гарадоў краіны (вядомы з 1067 году). На жаль, гістарычных помнікаў захавалася няшмат і яны працягваюць руйнавацца. Але ёсьць на што паглядзець і што зьняць!
Цэнтар Менску

Цэнтар Менску

8 здымкаў

Цэнтар Менску… Верхі горад, Няміга, Ракаўскае прадмесьце… да самай Захар'еўскай вуліцы :)

Мэтро ва Ўруччы

Мэтро ва Ўруччы

22 здымкаў

Адкрыцьцё новых станцыяў «Маскоўскай» лініі Менскага мэтрапалітэну — «Уручча» і «Барысаўскі тракт». Здымкі зробленыя 7 лістапада 2007 году.

Вуліца Камуністычная

Вуліца Камуністычная

14 здымкаў

Адрэзак вуліцы Камуністычнай ад праспэкта Скарыны да вуліцы Чырвонай. Раней гэта была вуліца Шпітальная. Зараз тут, уздоўж Сьвіслачы, месьціцца дом-музэй РСДРП, знакамітая альтанка, дом са шпілем, тэлевышка…

Ракаўскае прадмесьце

Ракаўскае прадмесьце

13 здымкаў

Частка былога Ракаўскага прадмесьця, якая захавалася ўздоўж вуліцаў Ракаўскай, Вызваленьня, Віцебскай…
Здымкі зробленыя 2 ліпеня 2007 году

Лошыца

Лошыца

16 здымкаў

Лошыца — былая вёска, цяперака ўскраіна і мікрараён Менску, разьмешчаны ў паўднёвай частцы горада, ў сутоках ракі Лошыца і Сьвіслач. Тут захаваўся сядзібна-паркавы комплекс і шэраг гаспадарчых будынкаў 19 стагодзьдзя, у тым ліку стары бровар.

Стары бровар ў Лошыцы

Стары бровар ў Лошыцы

11 здымкаў

Бровар ў Лошыцы быў пабудаваны ў 1896 годзе апошнім уладальнікам маёнтку Яўстафіям Любанскім. У савецкія часы быў перароблены пад жылы дом, якім заставаўся да чэрвеня 2006 году. Пасьля дом стаў прытулкам для людзей без пэўнага месца жыхарства, ў выніку чаго ў ноч з 29 на 30 верасьня будынак гарэў.

Паркі і вуліцы

Паркі і вуліцы

8 здымкаў

Паркі і вуліцы Менску… Проста прыгожа :)

Іншае

Іншае

23 здымкаў

Іншыя прыгожыя і ня вельмі прыгожыя здымкі Менску

ЦЭЦ-4

ЦЭЦ-4

6 здымкаў

Адзін з самых цікавых і даступных індустрыйных аб'ектаў Менску — ЦЭЦ-4. Вакол градзірняў знаходзяцца азёры, ў якія зьліваецца вада з ЦЭЦ, таму яны маюць розны колер: кожнае — свой…

Аэрапорт

Аэрапорт

6 здымкаў

У дзесяці хвілінах язды ад гістарычнага цэнтру Менска ў паўднёвай частцы гораду месьціцца аэрапорт «Менск-1», чыё адкрыцьцё адбылося ў 1933 годзе, а дзейнічае ён дагэтуль!

© 2007 Slaver. All rights reserved. Powered by zenphoto. RSS

Rambler's Top100