8 здымкаў
Цэнтар Менску… Верхі горад, Няміга, Ракаўскае прадмесьце… да самай Захар'еўскай вуліцы :)
22 здымкаў
Адкрыцьцё новых станцыяў «Маскоўскай» лініі Менскага мэтрапалітэну — «Уручча» і «Барысаўскі тракт». Здымкі зробленыя 7 лістапада 2007 году.
14 здымкаў
Адрэзак вуліцы Камуністычнай ад праспэкта Скарыны да вуліцы Чырвонай. Раней гэта была вуліца Шпітальная. Зараз тут, уздоўж Сьвіслачы, месьціцца дом-музэй РСДРП, знакамітая альтанка, дом са шпілем, тэлевышка…
13 здымкаў
Частка былога Ракаўскага прадмесьця, якая захавалася ўздоўж вуліцаў Ракаўскай, Вызваленьня, Віцебскай…
Здымкі зробленыя 2 ліпеня 2007 году
16 здымкаў
Лошыца — былая вёска, цяперака ўскраіна і мікрараён Менску, разьмешчаны ў паўднёвай частцы горада, ў сутоках ракі Лошыца і Сьвіслач. Тут захаваўся сядзібна-паркавы комплекс і шэраг гаспадарчых будынкаў 19 стагодзьдзя, у тым ліку стары бровар.
11 здымкаў
Бровар ў Лошыцы быў пабудаваны ў 1896 годзе апошнім уладальнікам маёнтку Яўстафіям Любанскім. У савецкія часы быў перароблены пад жылы дом, якім заставаўся да чэрвеня 2006 году. Пасьля дом стаў прытулкам для людзей без пэўнага месца жыхарства, ў выніку чаго ў ноч з 29 на 30 верасьня будынак гарэў.
6 здымкаў
Адзін з самых цікавых і даступных індустрыйных аб'ектаў Менску — ЦЭЦ-4. Вакол градзірняў знаходзяцца азёры, ў якія зьліваецца вада з ЦЭЦ, таму яны маюць розны колер: кожнае — свой…
6 здымкаў
У дзесяці хвілінах язды ад гістарычнага цэнтру Менска ў паўднёвай частцы гораду месьціцца аэрапорт «Менск-1», чыё адкрыцьцё адбылося ў 1933 годзе, а дзейнічае ён дагэтуль!