28 здымкаў
Маленькае мястэчка Гальшаны вядомае сваім палацава-замкавым комплексам — рэзыдэнцыяй магнацкага роду Сапегаў, а таксама Касьцёлам Сьвятога Яна Хрысьцiцеля.
Здымкі зробленыя 21 чэрвеня 2006 году.
34 здымкаў
Вар'яцкі трып Маладэчна–Ліда 1 траўня 2006 году.
Пустыя халодныя цягнікі, сон на вакзале, шпацыр па могілках, піва ля Лідскага замку…
14 здымкаў
Мір — мястэчка у Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі, якое ўпершыню ўзгадываецца ў 1345. У свой час Мірам валодалі Ільлінічы і Радзівілы. Мястэчка вядомае замкам. Мірскі замак ня мае прататыпаў у сьвеце.
Здымкі зробленыя 27 студзеня 2007 году.
16 здымкаў
Наваградак — адзін са старэйшых гарадоў Беларусі, першая сталіца Вялікага княства Літоўскага. Галоўная славутасьць горада, найстаражытнейшы яго цэнтар — Наваградзкі замак. Ён вытрымаў дзясяткі аблогаў на працягу некалькіх стагодзьдзяў, але быў зруйнаваны падчас Паўночнай вайны.
Здымкі зробленыя 1 жніўня 2006 году.
23 здымкаў
Нясьвіж — горад у Менскай вобласьці Беларусі, вядомы з 1223 году. Галоўная славутасьць гораду — Палацава-замкавы комплекс — рэзыдэнцыя князёў Радзівілаў. Унікальны помнік архітэктуры ўключаны ЮНЭСКА ў сьпіс сусьветнай спадчыны.
Здымкі зробленыя 25 чэрвеня 2006 году.
13 здымкаў
Пад Менскам ёсьць цудоўнае мястэчка на рацэ Пціч — Прылукі, гісторыя якога вядзецца з 1473 году. Захавалася тут сядзіба графаў Гутэн-Чапскіх, у якой зараз месьціцца Беларускі навукова-дасьледчы інстытут аховы расьлінаў. Аб гісторыі Прылукаў можаце пачытаць падрабязна.
Здымкі зробленыя 11 лютага 2007 году.
12 здымкаў
Ратамка — невялічкае мястэчка ў Менскім раёне, вядомае з 19 стагодзьдзя. Назва, хутчэй за ўсё, пайшла ад графа Радомскага, чый маёнтак зьмяшчаўся на месцы цяперашняй вуліцы Маладзёвай. Зараз у Ратамцы знаходзіцца вядомы ва ўсёй Беларусі цэнтар коннага спорту.
Здымки зробленыя 2 чэрвеня 2006 году.
20 здымкаў
Халмісты і лясісты захад Беларусі багаты на цудоўныя мястэчкі. Сярод іх Рубяжэвічы і Івянец, у якіх знаходзяцца выдатныя помнікі беларускага дойлідзтва!
Здымкі зробленыя 4 жніўня 2007 году.
16 здымкаў
У вёсцы Строчыцы, якая знаходзіцца ў некалькіх кілямэтрах ад Менску, знаходзіцца ўнікальны музэй беларускай архітэктуры і побыту пад адкрытым небам.
Здымкі зробленыя 30 верасьня 2007 году.