Наваградак — адзін са старэйшых гарадоў Беларусі, першая сталіца Вялікага княства Літоўскага. Галоўная славутасьць горада, найстаражытнейшы яго цэнтар — Наваградзкі замак. Ён вытрымаў дзясяткі аблогаў на працягу некалькіх стагодзьдзяў, але быў зруйнаваны падчас Паўночнай вайны.
Здымкі зробленыя 1 жніўня 2006 году.