Галоўная славутасьць Наваградку, найстаражытнейшы яго цэнтр — Наваградзкі замак. Адзіны замак Вялікага княства зь сямю вежамі. Ён вытрымаў дзясяткі аблогаў на працягу некалькіх стагодзьдзяў, але быў зруйнаваны падчас Паўночнай вайны. Зараз засталіся толькі руіны калісьці магутных вежаў…