Аскетычны мураваны Фарны касьцёл пачаў будавацца на месцы паганскага капішча яшчэ ў 1395 годзе, спачатку як драўляны, а ў 17 стагодзьдзі з'явіліся дзьве каменныя капліцы. У касьцёлу былі абвенчаныя кароль Ягайла і княжна Сафія Гальшанская, быў хрышчоны Адам Міцкевіч, там знайшлі вечны спачын 11 сясьцёр-назарэцянак, забітых падчас Другой сусьветнай вайны…