На ўездзе ў горад знаходзіцца гара Міндоўга, дзе, па наданьні, і пахаваны першы князь Вялікага княства Літоўскага Міндоўг. У 18 стагодзьдзі паганскі курган ператварыўся ў хрысьціянскія могілкі, дзе хавалі і каталікоў, і праваслаўных. Некаторыя надмагільныя пліты захаваліся да нашых дзён.