Сафійскі сабор зьяўляецца адным з самых ранніх храмаў ва ўсёй Старажытнай Русі. Сафійскі сабор актыўна паўплываў на развіцьцё полацкай школы дойлідзтва ў 12 стагодзьдзі. Ён некалькі разоў перабудоўваўся, асабліва грунтоўна ў 15 стагодзьдзі, пасьля чаго набыў рысы храма-крэпасьці, і ў 18 стагодзьдзі, пасьля таго, як быў зруйнаваны падчас Паўночнай вайны. Цяпер ад храма 9 стагодзьдзя засталіся толькі невялікія фрагмэнты апсіднай часткі і фундамэнта.